Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выявілі 1453 новых хворых, 10 памерлі. Афіцыйная статыстыка COVID-19 за 24 красавіка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 24 красавіка.

Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, за дзень:

  • выявілі 1453 новых хворых,
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 1442 пацыенты.

За ўвесь час:

  • 351 674 захварэлі,
  • 2483 памерлі,
  • 342 102 паправіліся і выпісаліся.

У лютым 14 дзён казалі пра 9 сьмерцяў штодня, у красавіку было 6 дзён запар па 9 выпадкаў, цяпер ужо шосты дзень фіксуюць 10.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць штучна заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

13 красавіка Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграме таксама паведаміла, што ў краіне рэгіструецца паступовы рост захворваньняў.

Акрамя таго, «Эўрарадыё» заўважыла, што Белстат чарговы раз не апублікаваў месячную статыстыку па каранавірусе, пры тым, што іншыя краіны Эўразійскай эканамічнай прасторы такія дадзеныя даюць. Апошні раз Белстат публікаваў статыстыку сьмяротнасці ажно 12 траўня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG