Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дастаў усіх сваёй беларускай мовай»,— пэнсіянэра арыштавалі на 15 дзён і правяраюць на датычнасьць да фінансаваньня пратэстаў


Раённы сьцяг Уручча
Раённы сьцяг Уручча

У Менску затрымалі 65-гадовага пэнсіянэра — на яго нібыта паскардзіліся суседзі за беларускую мову. У выніку 6-гадзіннага ператрусу міліцыя заявіла пра нібыта знойдзеныя ў ягонай кватэры замежныя грошы.

МУС назвала мужчыну адміністратарам раённага чату Ўручча. У кватэры менчука быццам знайшлі і канфіскавалі 65 тысяч эўра і 87 тысяч даляраў. Пры гэтым пэнсія мужчыны не перавышае 280 рублёў. Цяпер правяраюць яго датычнасьць да фінансаваньня пратэстаў.

Як паведамляе «Вясна», затрыманы — гэта Адам Шпакоўскі, да якога 21 красавіка ўварваліся міліцыянты і праводзілі ператрус на працягу 6 гадзін. Праваабаронцы даведаліся, што афіцыйнай прычынай праверкі стала скарга суседзяў, у якой пра пэнсіянэра нібыта напісалі, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай».

Пасьля ператрусу затрыманага павезьлі на Акрэсьціна. Па словах яго сям’і, суд ужо адбыўся, прысудзілі арышт на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG