Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка выступіў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі з інфармацыяй пра шэраг дамоваў, якія будуць прынятыя, паводле ягоных зьвестак: расейская вайсковая база, увод расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, дамова аб увядзеньні расейскага рубля.
Каб запабегчы страты незалежнасьці, Павал Латушка заклікаў Сьвятлану Ціханоўскую, як абранага народам лідэра, уступіць у пасаду прэзыдэнта Беларусі, правесьці інаўгурацыю, прымаць рашэньні як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі.