З 31 сакавіка Навальны трымае галадоўку з патрабаваньнем дапусьціць да яго цывільнага лекара. «Убачылі б цяпер мяне — пасьмяяліся б. Ходзіць, хістаючыся, шкілет па камэры. У руках судовая пастанова, згорнутая ў папяровую трубку. Гэтай пастановай шкілет адчайна лупіць камароў, якія сядзяць на сьценах і столі. Гэтыя стварэньні, што пішчаць і кусаюць, прыкончаць чалавека хутчэй за любую галадоўку», — напісаў палітык у сваім Інстаграме.
«Настоящее время» 21 красавіка з 18:00 паводле менскага часе ў жывым этэры паказвае, як праходзяць пратэсты.