Увечары 19 красавіка перастаў выходзіць на сувязь былы сьледчы Яўген Юшкевіч. Яго дзяўчына Валерыя Эйсмант паведаміла, што каля дому яго чакала міліцыя.
Пазьней блогер Антон Матолька напісаў, што ў кватэры Яўгена Юшкевіча праводзяць ператрус, а адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што Яўген Юшкевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Паводле яе, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны арт.289 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Акт тэрарызму».
25 лістапада Яўген Юшкевіч быў затрыманы па крымінальнай справе, яго прызналі палітвязьнем. 4 сьнежня меру стрыманьня замянілі на падпіску аб нявыезьдзе.
Месяц таму падчас допыту невядомыя корпаліся ў машыне, на якой Юшкевіч прыехаў на допыт у Сьледчы камітэт.