Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіношнікам выдадуць субсыдыі на «нацыянальныя і патрыятычныя» фільмы. Апошняя спроба такога фільму была правальнай


Постэр фільму «Мы, браты...», 2015
Постэр фільму «Мы, браты...», 2015

Указ «Аб разьвіцьці кінэматографу» і распараджэньне «Аб мерах па падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“» падпісаў 16 красавіка Аляксандар Лукашэнка.

На што выдзеляць грошы зь бюджэту:

  • на студэнцкую кінавытворчасьць — каб знайсьці таленавітую моладзь і ствараць сучаснае кіно
  • на кіналетапісы — каб сфармаваць кінаархіў «важных дзяржаўных і гістарычных падзеяў»
  • дадуць субсыдыі — каб «стымуляваць вытворчасьць нацыянальных і патрыятычных фільмаў»

Дагэтуль дзяржаўнае фінансаваньне кінапраектаў да стварэньня пасьпяховага кінэматографу не прыводзіла. Апошнім гучным праектам быў фільм «Мы, браты...» аб пратэстах 19 сьнежня 2010 году ў Менску, на які ў 2014-м Мінкульт Беларусі выдзеліў некалькі мільёнаў даляраў. Задачай фільму было «вывесьці беларускі кінэматограф на новы ўзровень». Аднак у пракаце ён праваліўся, сабраўшы толькі 2% ад выдзеленых сродкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG