Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Беларусі патлумачылі, чаму міліцыянтаў абражаюць словы «дурань» і «ідыёт», а іншых людзей нібыта не


Акцыя салідарнасьці каля будынку МУС Беларусі. Менск, 3 верасьня 2020 году.
Акцыя салідарнасьці каля будынку МУС Беларусі. Менск, 3 верасьня 2020 году.

Грамадзянін Беларусі зьвярнуўся ў дзяржаўныя органы, каб даведацца, ці зьяўляецца ўжываньне некаторых слоў у адносінах да міліцыянтаў абразай.

Нагодай стала гісторыя ў гомельскай аптэцы: пакупнік абазваў загадчыцу дурніцай і ідыёткай, але міліцыя ня ўгледзела адміністрацыйнага правапарушэньня.

Чытач Tut.by вырашыў пацікавіцца, ці зьяўляецца зварот да супрацоўнікаў праваахоўных органаў са словамі «ідыёт» і «дурань» абразай. Для гэтага накіраваў запыт у МУС. Першая рэакцыя была «без канкрэтыкі». Таму мужчына вырашыў спытаць тое ж самае ў Генпракуратуры, адкуль ліст зноў перанакіравалі ў МУС.

«Па выніках праверкі паведамляем: словы, выказаныя ў непрыстойнай форме, у тым ліку названыя ў звароце, зьўляюцца абразай службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў (адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.4 КаАП) у сілу асаблівага статусу супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў адказе ведамства.

У сьнежні мінулага году ў адной з аптэк Гомеля здарыўся канфлікт паміж жанчынай-правізаркай і 64-гадовым пэнсіянэрам. Мужчына, па словах супрацоўніцы, прыйшоў з пратэрмінаваным рэцэптам, а калі ня змог атрымаць неабходныя прэпараты, абазваў жанчыну «дурніцай, ідыёткай і казьлінай».

Правізарка напісала заяву ў міліцыю, але там паведамілі, што ў дзеяньнях пажылога мужчыны няма складу адміністрацыйнага правапарушэньня.

У афіцыйным адказе спаслаліся на слоўнік Ожагава, у якім такія словы хоць і лічацца зьняважлівымі, але не зьяўляюцца абразай.

«Атрымліваецца, што да фармацэўта такім чынам зьвяртацца можна, але калі выказацца пра супрацоўніка МУС — гэта ўжо абраза», — зрабіў выснову чытач парталу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG