Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі выселілі манашак з манастыра, захопленага адлучаным ад РПЦ ігуменам


Сярэднеўральскі жаночы манастыр
Сярэднеўральскі жаночы манастыр

Судовыя прыставы пачалі прымусова высяляць манашак і насельнікаў зь Сярэднеўральскага манастыра, духоўнікам якога быў адлучаны ад РПЦ схіігумен Сергій (Раманаў).

Санкцыю на неадкладнае высяленьне даў суд, спаслаўшыся на парушэньні патрабаваньняў горадабудаўнічага і санітарна-эпідэміялягічнага заканадаўства, а таксама пажарнай бясьпекі. Рашэньне суду было вынесена бяз выкліку прадстаўнікоў манастыра ў суд, заявілі адвакаты.

Раніцай 14 красавіка ў манастыр прыбылі аўтазакі, а таксама машыны паліцыі і экстраных службаў. Дзьверы ва ўсе памяшканьні манастыра, у тым ліку ў храмы, ускрылі баўгаркамі.

Манашак вывелі з будынкаў пад канвоем АМАПу. Пазьней стала вядома, што насельніц гатовыя часова разьмясціць на базе адпачынку «Востраў скарбаў» у Екацярынбургу і забясьпечыць харчаваньнем, паведамляе «Інтэрфакс». Улады Сьвярдлоўскай вобласьці заявілі, што там яны могуць знаходзіцца, пакуль ня вызначацца, куды накіравацца далей.

  • Срэднеўральскі манастыр быў захоплены Сергіем і яго прыхільнікамі вясной 2020 году, пасьля таго як схіігумену забаранілі служыць за тое, што ён адмовіўся падпарадкоўвацца царкоўным уладам, выступіў супраць карантынных захадаў і супраць расейскіх уладаў — з ультракансэрватыўных пазыцый.
  • Насуперак забароне РПЦ Сергій працягваў адпраўляць набажэнствы. Манастыр узялі пад ахову ляяльныя да Сергія казакі. Пасьля яго арышту ў сьнежні 2020 году яго прыхільнікі далей ўтрымлівалі манастыр. Уладальнік памяшканьняў таксама стаў на бок грамады схіігумена.
  • У дачыненьні да схіманаха Сергія распачатыя крымінальныя справы паводле трох артыкулаў — аб схіленьні да самагубства, аб парушэньні права на свабоду сумленьня і веравызнаньня і аб самаўпраўстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG