Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:
- выявілі 754 новых хворых,
- 10 хворых памерлі,
- выпісалі 761 пацыента.
За ўвесь час:
- 337 635 захварэлі,
- 2373 памерлі,
- 327 848 паправіліся і выпісаліся.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.
13 красавіка Мінздароўя ў сваім тэлеграме таксама паведаміла, што ў краіне рэгіструецца паступовы рост захворваньняў. У сярэднім, па яго зьвестках, каранавірус выяўляюць у 11,9% спробаў, узятых у грамадзян. Па стане на 12 красавіка колькасьць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала 129 899 чалавек, дзьвюма дозамі 41 688 чалавек.