У Шклове 13 красавіка затрымалі Зьмітра Антончыка, зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла праваабарончая група Mayday.
Прычына затрыманьня пакуль невядомая.
Як сказала яго жонка, Зьмітра спынілі супрацоўнікі ДАІ і адвезьлі ў мясцовы РАУС, паведаміў «Магілёўскі рэгіён».
Напярэдадні вечарам у Шклове затрымалі самога Рыгора Кастусёва. Яго адвезьлі ў менскі ізалятар КДБ.