Міністар турызму Клейтан Бартола растлумачыў, што людзі, якія браніруюць пражываньне ў пяцізоркавым гатэлі, атрымаюць 100 эўра ад Мальтыйскай турыстычнай арганізацыі, яшчэ 100 эўра дадасьць гатэль. У выпадку чатырохзоркавага аб’екту сума складзе 150 эўра, а трохзоркавага — 100 эўра.
Бартола адзначыў, што большая частка абмежаваньняў на ўезд на Мальту будзе зьнятая 1 чэрвеня.
Мальта займае першае месца ў Эўразьвязе ў праграме вакцынацыі. На сёньняшні дзень 42% дарослага насельніцтва краіны атрымалі хаця б адну дозу.
Турызм складае каля 27% ВУП Мальты. У 2019 годзе краіну наведала больш за 2,7 мільёна замежных гасьцей, у 2020 годзе гэты паказьнік зьнізіўся больш як на 80 працэнтаў.