Як паведамляецца ў твітэры «Спутніка», адпаведны ліст уладам Славаччыны быў дасланы 6 красавіка.
У РФПІ таксама заявілі, што тэставаньне «Спутніка» праводзілася не ў сэртыфікаванай лябараторыі ЭЗ, і назвалі гэта «сабатажам».
Славацкае выданьне Dennik пісала, што «Спутнік», пастаўлены ў краіну, адрозьніваецца ад той вакцыны, вынікі выпрабаваньня якой былі апублікаваныя ў навуковым часопісе The Lancet. Вытворцы «Спутніка» назвалі гэтую інфармацыю фэйкам.