Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белкніга» патрабуе ад Тацяны Нядбай дачасна забраць асобнікі свайго выданьня


Пісьменьніца Тацяна Нядбай
Пісьменьніца Тацяна Нядбай

Кіраўніцтва прадпрыемства «Белкніга» паведаміла Тацяне Нядбай аб скасаваньні дамовы на рэалізацыю выданьня «Тэорыі літаратуры ХХ стагодзьдзя». Пісьменьніцу папрасілі тэрмінова забраць усе асобнікі.

Хоць зь юрыдычнага гледзішча дамова яшчэ дзейнічае, Тацяна Нядбай сказала ў камэнтары парталу Tut.by, што неўзабаве забярэ кнігі. Наклад ужо разышоўся, сябры даўно шукаюць лішнія асобнікі.

Кнігу «Тэорыі літаратуры ХХ стагодзьдзя» напісалі Ганна Бужыньска і Міхал Маркоўскі, а Тацяна Нядбай зрабіла пераклад з польскай мовы на беларускую. Выданьне зьявілася ў 2017-м, а праз год была заключана дамова зь «Белкнігай» на яго рэалізацыю.

Нягледзячы на тое, што пагадненьне дзейнічае да канца гэтага году, Тацяна Нядбай атрымала ліст за подпісам генэральнага дырэктара «Белкнігі» Аляксандра Вашкевіча, у якім адзначалася: дамова ня будзе працягнутая, а нерэалізаваную прадукцыю здымуць з продажу. Да ліста быў прыкладзены набраны на кампутары ліст бяз подпісу з просьбай «тэрмінова» забраць кнігу з крамы.

«Белкніга» і раней вяртала недзяржаўным выдавецтвам нерэалізаваныя асобнікі, аднак аўтараў не абавязвалі рабіць гэта ў сьпешным парадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG