Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ператрусаў у доме і кватэры Аляксандры Герасімені міліцыянты забралі флэшку і два мабільнікі


Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя

Бацька кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандры Герасімені пракамэнтаваў ператрус у кватэры з нагоды крымінальнай справы супраць дачкі, якую напярэдадні завёў Сьледчы камітэт.

На думку СК, Аляксандра Герасіменя і выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандар Апейкін сваімі дзеяньнямі «нанесьлі значную фінансавую шкоду краіне, а таксама падарвалі прэстыж Беларусі на міжнароднай і палітычнай арэнах, дыскрэдытаваўшы кіраўніцтва спартовай галіны і дзяржавы», піша «Трыбуна».

Справу завялі па ч. 3 арт. 361, Герасімені і Апейкіну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. У дадзены момант яны знаходзяцца за мяжой, куды выехалі раней з-за небясьпекі перасьледу.

Бацька плыўчыхі Віктар Герасіменя, які сам у лістападзе наведваў акцыі пратэсту і трапіў за гэта за краты, распавёў, што ператрус адбываўся ў доме дачкі ў Драздах, які ўлады хочуць забраць. Пры ператрусе нічога не вымалі, паколькі, па словах мужчыны, там амаль нічога няма з рэчаў.

Ператрус правялі восем супрацоўнікаў Першамайскага РУУС, а потым адправіліся ў кватэру на менскай вуліцы Філімонава, дзе ператрус трываў 1,5 гадзіны. Там міліцыянты забралі і апісалі два старыя мабільныя тэлефоны і флэшку на 2 гігабайты.

Віктар Герасіменя чакаў візыту міліцыянтаў, таму ператрусам не зьдзівіўся.

«У чарговы раз зразумеў, якія пануюць абсурднасьць і бруд у краіне. Ну што, валасы на сабе зараз ірваць? Так, здарылася, так, непрыемна. Але мы ж не маленькія дзеці, разумелі, што помста з боку ўладаў так ці інакш будзе».

Бацька Аляксандры Герасімені лічыць, што прадстаўнікі ўлады маюць пэўны страх, а з-за іх тэрору Беларусь працягвае дэградаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG