Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчыну затрымалі на вуліцы Сурганава
Дзяўчыну затрымалі на вуліцы Сурганава

Блякаваны Бангалор. Кропкавыя затрыманьні. Выбарачныя праверкі тэлефонаў. Што адбывалася ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў

Што адбываецца ў Беларусі на 231-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Дасылайце нам фота і відэа падзей, сьведкам якіх вы сталі, на @SvabodaBelarus_Bot.

17:22 27.3.2021

Спэцтэхніка пакідае цэнтар Менска

18:22 27.3.2021

Як затрымлівалі ў Менску

Зьявіліся фота затрыманьняў на плошчы Бангалор у Менску.

Затрымліваюць рэпартэрку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую.
Затрымліваюць рэпартэрку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую.
Затрыманьні на плошчы Бангалор, 27 сакавіка 2021.
Затрыманьні на плошчы Бангалор, 27 сакавіка 2021.

19:46 27.3.2021

Міліцыянты пасьля ператрусу ў доме Верамеенкаў у Горадні паехалі на ператрус у горадзенскую краму «Адметнасьць», дзе можна набыць тавары з нацыянальным калярытам. Разам зь імі паехала адна з гаспадыняў крамы Вольга Верамеенка.

20:00 27.3.2021

Фатографка Надзея Бужан і рэпартэрка Кацярына Карпіцкая вызваленыя, паведаміла «Наша Нiва».

20:10 27.3.2021

Партал Tut.by паведаміў, што іх рэдактаркі Галіна Ўласік і Ганна Калтыгіна таксама ўжо на свободе.

21:33 27.3.2021

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч ужо на волі, паведаміла выданьне. Але з двума пратаколамі: непадпарадкаваньне і ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.

21:48 27.3.2021

Ператрус у горадзенскай краме «Адметнасьць» скончыўся. Гаспадыня крамы Вольга Верамеенка праходзіць сьведкай па «справе аб карціне» Алеся Пушкіна і Паўла Мажэйкі. Крама месьціцца ў адным будынку з Цэнтрам гарадзкога жыцьця, дзе ладзілася выстава.

XS
SM
MD
LG