У Менску затрымалі вядомую беларускую журналістку Натальлю Хамутоўскую. Пазьней яе выпусьцілі без складаньня пратаколу, тэлефон не забіралі.
Таксама ў Менску пры асьвятленьні акцый затрымалі дваіх расейскіх журналістаў: журналіста «Коммерсанта» Кірыла Крывашэева і фатографа «Известий» Паўла Волкава. Яны былі ў Кастрычніцкім РУУС. Празь нейкі час іх адпусьцілі.
У Берасьці затрымалі журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука. Пазьней іх адпусьцілі з РУУС, забралі тэлефоны і апыталі ў межах справы па арт. 23.5 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі). Пратакол правапарушэньня яшчэ не складалі, ідзе праверка, паведамляе БАЖ.
У Бабруйску затрымалі карэспандэнта «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носава, празь нейкі час журналіста адпусьцілі.
Акрамя гэтага, сёньня па крымінальнай справе аб «распальваньні нянавісьці» на 72 гадзіны затрымалі горадзенскага журналіста Андрэя Пачобута, дзеяча Саюзу палякаў Беларусі. Раніцай да яго прыйшлі з ператрусам.
Інфармацыю пра ўціск СМІ ў Беларусі 25 сакавіка сабрала незалежная Беларуская асацыяцыя журналістаў: