Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу заклікаў вызваліць актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі


Анжаліка Борыс (пасярэдзіне) і Анджэй Пачобут (справа). Архіўнае фота
Анжаліка Борыс (пасярэдзіне) і Анджэй Пачобут (справа). Архіўнае фота

Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў міжнароднай палітыцы і палітыцы бясьпекі, 25 сакавіка заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваную Анжаліку Борыс, старшыню Саюзу палякаў Беларусі, і затрыманага актывіста арганізацыі Анджэя Пачобута.

«Мы назіраем далейшую эскаляцыю рэпрэсій супраць беларускага народу, уключаючы арганізаваныя кампаніі перасьледу праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, — адзначыў Бурэль у заяве, апублікаванай на сайце ЭЗ. — Апошнія падзеі паказалі, што найноўшай мішэньню гэтай палітыкі стаў Саюз палякаў Беларусі».

24 сакавіка кіраўніцу непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс закрытым судом асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Сёньня, 25 сакавіка, быў затрыманы журналіст і сябра кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.

Генэральная пракуратура 25 сакавіка паведаміла, што пачала ў дачыненьні да Анжалікі Борыс і «іншых асоб» справу паводле часткі 3 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасьці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

«Гэтыя грамадзяне, пазыцыянуючы сябе членамі вышэйзгаданага саюзу, з 2018 году па цяперашні час на тэрыторыі гораду Горадні і іншых населеных пунктаў вобласьці з прыцягненьнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаваньні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаваньняў, якія дзейнічалі падчас і пасьля Вялікай Айчыннай вайны, чынілі рабункі, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, зьнішчэньне маёмасьці. Іх дзеяньні мелі на мэце рэабілітацыю нацызму, апраўданьне генацыду беларускага народу», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG