Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віетнам ўхваліў расейскую вакцыну «Sputnik V»


Шлюб у сучасным Віетнаме.
Шлюб у сучасным Віетнаме.

Віетнам ухваліў расейскую вакцыну ад каранавірусу «Sputnik V», паведаміла віетнамскае Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта піша «Голас Амэрыкі».

Гэта адбылося праз два тыдні пасьля таго, як гэтая краіна Паўднёва-Ўсходняй Азіі пачала сваю кампанію прышчэпак.

Раней віетнамскія ўлады далі зялёнае сьвятло вакцыне AstraZeneca.

Міністэрства аховы здароўя ўхваліла расейскую вакцыну «ў сувязі з тэрміновай неабходнасьцю для барацьбы і прадухіленьня пандэміі», гаворыцца на сайце ведамства.

Тысяча дозаў вакцыны «Sputnik V» была перададзена Ханою ў якасьці падарунка, але пакуль незразумела, ці чакаюцца новыя пастаўкі і ў якія тэрміны.

Насельніцтва Віетнаму — 98 мільёнаў чалавек. На дадзены момант у краіне прышчэпленыя 36 тысяч чалавек з выкарыстаньнем прэпарата AstraZeneca, большасьць зь іх — мэдыкі.

  • Раней расейскую вакцыну ўхвалілі Сэрбія, Вугоршчына, Беларусь, Аргентына і некаторыя іншыя краіны Паўднёвай Амэрыкі. Пададзеная заяўка на рэгістрацыю гэтай вакцыны і ў Эўрапейскім Зьвязе. Днямі кіраўнікі Нямеччыны і Італіі заявілі, што могуць у аднабаковым парадку ўхваліць рэгістрацыю вакцыны «Sputnik V».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG