Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у чацьвер возьме ўдзел у відэаканфэрэнцыі лідэраў ЭЗ. Абодва бакі паспрабуюць аднавіць стасункі пасьля чатырох цяжкіх гадоў з прэзыдэнтам Дональдам Трампам, інфармуе «Голас Амэрыкі».
У заяве Белага дому гаворыцца, што Байдэн «будзе абмяркоўваць зь лідэрамі Эўрапейскага Зьвязу сваё жаданьне ажывіць адносіны ЗША і ЭЗ, аб’яднаць намаганьні ў барацьбе з пандэміяй і зьменамі клімату, а таксама паглыбіць найбуйнейшыя ў сьвеце гандлёва-інвэстыцыйныя адносіны».
Ён таксама закране тэму Кітаю і Расеі ў гутарцы зь лідэрамі 27 краін ЭЗ, якія віталі яго прэзыдэнцтва як магчымасьць узмацніць увагу да прыярытэтаў ЭЗ у галіне правоў чалавека і глябальнага пацяпленьня.