Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 23 сакавіка.
Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:
- выявілі 1046 новых хворых (12,7% ад праведзеных тэстаў),
- памерлі 9 чалавек,
- выпісалі 862 пацыенты.
За ўвесь час:
- 312 474 захварэлі,
- 2175 памерлі,
- 303 030 паправіліся.