Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іна Дабратвор, мама 5 дзяцей, дзень правяла ў пастарунку


Іна Дабратвор
Іна Дабратвор

Сёньня, як паведамілі праваабаронцам «Вясны», каля 12:35 жонка журналіста Ільлі Дабратвора Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намесьнік начальніка Доўнар».

Журналістку-фрылянсэрку Іну Дабратвор забралі, нягледзячы на тое, што дома заставаліся дзеці без дарослых. Каля 17 гадзін, калі сваякі Іны патэлефанавалі ў Заводзкі РУУС, ім адказалі: «Хутка пойдзе дадому».

Толькі позна ўвечары яе адпусьцілі дадому да суду, склаўшы пратакол. У Ільлі і Іны пяцёра дзяцей.

Учора да журналіста Ільлі Дабратвора, якога восеньню затрымлівалі за асьвятленьне акцый у Менску, прыехалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Ільлі дома не было. Сёньня ў іх дома правялі ператрус.

«Забралі адзін маленькі сьцяг, з акна адарвалі постэр Бабарыкі, Калесьнікаву, Ціханоўскую і Пагоню не змаглі. Таксама праводзяць праверку з нагоды партрэтаў палітвязьняў у мяне ў пад'езьдзе», – напісаў Ільля Дабратвор у Фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG