Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Указ Пуціна аб забароне «замежным грамадзянам» валодаць зямлёй у акупаваным Крыме ўступіў у сілу


Крым
Крым

З 20 сакавіка 2021 году ўступіў у сілу ўказ прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які забараніў «замежным грамадзянам» валодаць зямлёй у большасьці раёнаў акупаванага Крыму — прыбярэжных і прылеглых да мацерыковай Украіны.

З пункту гледжаньня расейскага заканадаўства грамадзяне Ўкраіны на акупаванай паўвысьпе таксама трапляюць у гэтую катэгорыю.

Раней адвакат Украінскага Хэльсынскага саюзу правоў чалавека, член камітэту Нацыянальнай асацыяцыі адвакатаў Украіны ў галіне міжнароднага права Максім Тымачка расказаў у этэры праекту Радіо Свобода Радіо Крим.Реалії, як грамадзянам Украіны захаваць свае ўчасткі ў анэксаваным Крыме, якія патрапляюць пад «зямельны ўказ» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20 сакавіка пашырыў пералік тэрыторый, зямельных участкаў, якія ня могуць быць ва ўласнасьці ў «замежнікаў» і «замежных юрыдычных асобаў» — у сьпіс увайшлі большасьць раёнаў анэксаванага Крыму і Севастопалю, а таксама Керч, Ялта, Еўпаторыя і іншыя прыбярэжныя гарады паўвыспы. Забарона не пашыраецца на тры раёны Крыму — Першамайскі, Чырвонагвардзейскі і Белагорскі, гэтыя раёны не мяжуюць з мацерыковай часткай Украіны і ня маюць выхаду да Чорнага мора. Аналягічным чынам у пералік не ўвайшоў Верхнесадоўскі сельсавет у Нахімаўскім раёне Севастопалю.

У прадстаўніцтве прэзыдэнта Ўкраіны ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым назвалі «ваенным злачынствам» указ Пуціна аб зямлі ў акупаваным Крыме. Пракуратура АР Крым кваліфікуе такія дзеяньні расейскіх уладаў паводле артыкулу 438 КК Украіны (парушэньне законаў і звычаяў вайны).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG