Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесьлі чатыры тэлеграм-рэсурсы

абноўлена

Паводле рашэньня гомельскага суду ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі чатыры рэсурсы з Telegram:

  • «Мозырь 97%»
  • «Гомель Советский 97%»
  • «Водители 97»
  • «Речица для жизни ЧАТ»

Усе рашэньні суду ўжо ўступілі ў сілу.

Яшчэ два рэсурсы прызнаў экстрэмісцкімі 17 сакавіка суд Ленінскага раёну Берасьця:

  • «Брест. Слухи и факты»
  • «Брест 97%»

Пасьля таго, як пройдзе час, вылучаны на абскарджваньне, гэтыя рэсурсы таксама дададуць у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Раней у гэты сьпіс уключылі ўсю групу каналаў NEXTA разам зь «HEXTA» і LUXTA, а таксама лягатып каналу.

За перадрукі, спасылкі, рэпосты і захаваньне інфармацыі з гэтых каналаў цяпер могуць аштрафаваць на вялікія грошы.

Разам з тым «падпіска на канал, які занесены ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, ня можа быць расцэненая як захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў», — тлумачылі праваабаронцы Human Constanta.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG