Іншаземным гледачам нельга будзе прыехаць на сёлетнія Алімпійскія гульні ў Токіё праз пандэмію COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў заяве па выніках анлайн-сустрэчы прадстаўнікоў арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў, Міжнароднага алімпійскага камітэту і ўладаў Японіі, перадае «Інтэрфакс».
Ня пусьцяць у краіну таксама замежных валянтэраў.
Замежным заўзятарам маглі ўжо прадаць каля 1 мільёна квіткоў. Ім паабяцалі неўзабаве паведаміць, як вярнуць грошы.
Алімпійскія гульні пройдуць у Японіі з 23 ліпеня да 8 жніўня, Паралімпійскія — з 24 жніўня да 5 верасьня.
Алімпіяда мусіла прайсьці годам раней, але яе перанесьлі праз эпідэмію каранавірусу.