Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вырашыла прымусіць замежныя IT-кампаніі прапісацца на сваёй тэрыторыі, каб браць зь іх падаткі


Урад РФ мае намер стварыць сыстэму «лічбавага рэзыдэнцтва» для замежных інтэрнэт-кампаній, піша «Коммерсант» са спасылкай на плян падтрымкі IT-галіны, які кабінэт міністраў абмяркоўвае 18 сакавіка.

Да канца 2021 году ў Расеі будзе прыняты законапраект, які абавяжа замежныя кампаніі з аўдыторыяй больш 100-500 тысяч расейскіх карыстальнікаў рэгістраваць юрыдычныя асобы і плаціць падаткі на тэрыторыі краіны.

У праекце будзе прапанавана некалькі варыянтаў рэгістрацыі: дыстанцыйна ў асабістым кабінэце ФПС альбо шляхам стварэньня даччыных таварыстваў сумесна з расейскімі кампаніямі — у такім выпадку несьці адказнасьць за замежную кампанію будзе расейскі прадстаўнік яе таварнага знаку.

Пасьля прыняцьця праекту ў замежных сэрвісаў будзе месяц, каб падаць заяўку на рэгістрацыю. У адваротным выпадку ім могуць пагражаць «санкцыі», сутнасьць якіх пакуль не раскрываецца.

Пад новыя патрабаваньні трапяць інтэрнэт-кампаніі, якія зарабляюць на рэкляме, на чале з Facebook і Google, агрэгатары паслуг, якія фармуюць значную выручку ў Расеі, напрыклад Booking і Amazon, а таксама кантэнтныя і гульнявыя сэрвісы, напрыклад Wargaming. net і Steam, уладальнікі мэсэнджэраў, сацыяльных сетак і крамы прыкладаньняў.

Замежныя кампаніі, якія працуюць без прадстаўніцтва, ня плацяць ПДВ, які вымушаныя плаціць расейскія кампаніі — з гэтай прычыны апошнія вымушаныя рэгістравацца за мяжой, растлумачыў «Коммерсанту» лёгіку ўключэньня патрабаваньня ў пакет дзяржаўнай падтрымкі галіны старшыня камісіі Маскоўскага аддзяленьня Асацыяцыі юрыстаў Расеі Аляксандр Жураўлёў.

Гэта не зусім так: з 2017 году ў Расеі дзейнічае так званы «падатак на Google», паводле якога замежныя кампаніі плацяць ПДВ за продаж у Расеі электронных паслуг, гульняў, музычных твораў, кніг і відэапрадукцыі.

10 сьнежня 2020 году Ўладзімір Пуцін даручыў ураду распрацаваць новыя патрабаваньні для замежных IT-кампаній у Расеі, у ліку якіх было і адкрыцьцё расейскіх прадстаўніцтваў. 12 сакавіка дэпутат Аляксандр Хінштэйн казаў, што такі законапраект ужо распрацоўваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG