Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Віктарам Бабарыкам адновіцца 22 сакавіка


Віктар Бабарыка ў судзе 17 лютага
Віктар Бабарыка ў судзе 17 лютага

Працэс прызначаны на 10-ю гадзіну панядзелка, 22 сакавіка, у судзе Маскоўскага раёну, паведаміў тэлеграм-канал палітыка.

Такім чынам, перапынак у разглядзе справы Бабарыкі складзе амаль месяц.

Пра перанос пасяджэньняў абʼявілі 23 лютага — спачатку на два тыдні, потым на няпэўны тэрмін. Прычынай назвалі хваробу аднаго з удзельнікаў працэсу.

Што такое «справа Белгазпрамбанку»

У «справе Белгазпрамбанку» праходзяць восем фігурантаў, сярод якіх топ-мэнэджары банку. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмываньні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, паводле арт. 235, ч. 2 Крымінальнага кодэксу, і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры паводле арт. 430, ч. 3 (прадугледжана пакараньне ад 5 да 15 гадоў).

Топ-мэнэджары банку Аляксей Задойка, Кірыл Бадзей, Сяргей Шабан, Дзьмітрый Кузьміч, Аляксандар Ільясюк, Сяргей Дабралёт абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк, заснавальнік кампаніі «Актыўлізінг», абвінавачваецца ў даваньні хабару паўторна або ў буйным памеры.

З Бадзеем, Дабралётам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабаном, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненьні аб супрацоўніцтве.

Працэс у «справе Белгазпрамбанка» пачаўся 17 лютага. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суду Маскоўскага раёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG