Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Дзьмітры Фурманаў спыніў галадоўку пратэсту за кратамі


Зьміцер Фурманаў.
Зьміцер Фурманаў.

Ён галадаваў з 11 сакавіка. Спыняе галадоўку і ягоная дзяўчына Вольга.

Палітвязень Дзьмітры Фурманаў спыніў галадоўку пратэсту, паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Прычынамі для галадоўкі ён назваў несправядлівае да яго стаўленьне. 9 сакавіка яго пасадзілі ў карцар на 5 дзён, аднак хлопец нават ня ведае, за што. Па-другое, ужо месяц яго па-за межамі камэры пераводзяць у кайданках, нібыта ён нясе небясьпеку для іншых.

Фурманава затрымалі на пікеце 29 траўня яшчэ летась, разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342).

З 13 сакавіка на знак салідарнасьці зь Дзьмітрыем пачала галадаваць і ягоная дзяўчына Вольга.

Вядома, што Фурманаў спыніў галадоўку ў панядзелак, а ягоная дзяўчына спыняе галадоўку сёньня, таксама праз 5 дзён. Абое адчуваюць сябе нармальна. Зьмітра па-ранейшаму водзяць у кайданках за межамі камэры.

Сухую галадоўку працягвае трымаць у турме музыка Ігар Банцэр, якога 15 сакавіка прызналі палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG