Ад ускладненьняў, выкліканых інфэкцыяй COVID-19, за мінулы дзень у Беларусі памерлі 8 чалавек, паведаміла Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Як піша Міністэрства здароўя, ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 302 тысяч 323 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. За гэты час зафіксавана 2 тысячы 95 сьмяротных вынікаў.