Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава адказала на высылку двух польскіх дыпляматаў з Горадні


Беларуская амбасада ў Варшаве
Беларуская амбасада ў Варшаве

Міністэрства замежных спраў Польшчы 12 сакавіка вырашыла выслаць з краіны двух беларускіх дыпляматаў у адказ на выдварэньне кіраўніка і консула Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні напярэдадні.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач у сваім Твітэры.

«Улічваючы працяг непрыязных жэстаў Менску ў адносінах да польскіх дыпляматаў, у рамках прынцыпу ўзаемнасьці Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло рашэньне аб высылцы генэральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку і консула Рэспублікі Беларусь зь місіі ў Варшаве», — напісаў Пшыдач.

11 сакавіка МЗС Беларусі ўручыў часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму ноту, у якой кіраўніку і консулу Генэральнага консульства ў Горадні прапанавана пакінуць тэрыторыю краіны цягам 48 гадзін.

Канфлікт пачаўся 9 сакавіка, калі Беларусь выслала польскага консула ў Берасьці Ежы Цімафеюка. Варшава адказала 10 сакавіка, абвясьціўшы пэрсонай нон грата неназванага дыплямата з амбасады Беларусі ў Варшаве.

Зачэпкай для канфлікту стала адзначэньне дня «праклятых жаўнераў» этнічнымі палякамі ў Берасьці, на якім прысутнічаў консул Цімафеюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG