Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: Мінздароўя Беларусі зноў прызнала 8 сьмерцяў за дзень, але толькі 609 новых выпадкаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 10 сакавіка.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:

  • выявілі 609 новых хворых (днём раней было 1073, да таго — 900–1400),
  • памерлі 8 чалавек,
  • выпісалі 564 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 298 123 захварэлі,
  • 2063 памерлі,
  • 288 613 паправіліся.

Ад пачатку году Мінздароўя амаль штодзень называе аднолькавую лічбу памерлых ад каранавірусу — 9 чалавек. Але 9 сакавіка (як і 10-га) паведамілі пра 8. У лютым пра 9 памерлых паведамлялі 14 дзён запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG