Паводле былога чальца парлямэнту Ба Міо Тэйна, калега па партыі Аун Сан Су Чы быў арыштаваны каля 22:00 у панядзелак па менскім часе (пасьля паўночы ў Мʼянме)
«Цяпер сваякі спрабуюць забраць цела з вайсковага шпіталя», — паведаміў экс-парлямэнтар.
У нядзелю агенцтва Reuters паведамляла пра сьмерць яшчэ аднаго ўзятага пад варту чальца Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. Па дадзеных агенцтва, на яго целе былі выяўленыя сьляды, якія могуць сьведчыць пра катаваньні.
1 лютага вайскоўцы ў Мʼянме абʼявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча тэрмінам на год і адхіленьні ад улады кіраўніцтва краіны, патлумачыўшы гэта маштабнымі фальсыфікацыямі на выбарах, якія прайшлі ў лістападзе. Затрымалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку прэзыдэнта Віна Мʼіна і фактычнага кіраўніка краіны Аун Сан Су Чы, партыя якой перамагла на выбарах і павінна была пачаць фармаваньне ўраду.