Ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа апэратыўнай здымкі сілавікоў, на якіх затрыманыя людзі пазначаныя фарбай, на галаве і руках.
Сярод іх палітзьняволеная студэнтка БНТУ Анастасія Булыбенка, якую затрымалі 12 лістапада.
Сілавікі выкарыстоўвалі маркіроўку затрыманых фарбай для таго, каб падзяліць іх на розныя групы, вылучыць тых, да каго будуць ставіцца больш жорстка. Ёсьць сьведчаньні, што фарбай пазначалі і беларускамоўных.
Ніякіх легальных падставаў да такой сэгрэгацыі затрыманых беларускае заканадаўства не дае.