Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал чэскай сталіцы Praha.eu, адзначаючы, што такім чынам Прага выканала просьбу Дэпартамэнту міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі.
У рамках праграмы аховы здароўя і гуманітарнай дапамогі MEDEVAC Чэхія з 1990-х гадоў аказвае мэдычную дапамогу і дапамогу людзям з крызісных рэгіёнаў па ўсім сьвеце. Чэхія таксама прыняла групу людзей, якія сталі ахвярамі беларускага рэжыму, і прапанавала ім апеку і ахову, паколькі цяпер яны ня могуць бясьпечна вярнуцца ў сваю краіну.
У рамках дзяржаўнай праграмы інтэграцыі арандатарам кватэр будзе аказана, сярод іншага, непасрэдная падтрымка ў забесьпячэньні жытлом, гэта значыць дапамога ў выплаце першай арэнднай платы і ў бытавым абсталяваньні жытла.