Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5-ы дзень запар Мінздароўя паведамляе пра 9 сьмерцяў ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку хворых і памерлых ад каранавірусу на 7 сакавіка.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі за дзень:

  • выявілі 1079 новых хворых,
  • памерлі 9 чалавек,
  • выпісалі 1448 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 295 511 захварэлі,
  • 2038 памерлі,
  • 286 484 паправіліся.

Апошнія пяць дзён Мінздароўя называе аднолькавую лічбу памерлых ад каранавірусу — 9 чалавек. У лютым пра 9 памерлых паведамлялі 14 дзён запар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG