Яна правяла рабочыя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу Кошта, міністрам замежных спраў Аугушту Сантуш Сілвам і іншымі палітыкамі, паведамляе сайт Сьвятланы Ціханоўскай.
Падчас візыту Ціханоўская:
- заклікала Партугалію як цяперашняга прэзыдэнта Эўразьвязу зрабіць вырашэньне крызісу ў Беларусі прыярытэтам: для гэтага новыя выбары ў Беларусі павінны прайсьці восеньню 2021 году
- распавяла пра палітвязьняў, перасьлед праваабаронцаў і супрацоўнікаў «Вясны», новыя крымінальныя справы і атаку на СМІ
- абмеркавала санкцыі і стварэньне адмысловай місіі Эўрапарлямэнту для вырашэньня беларускага крызісу
- распавяла дэталі Ўсёабдымнага пляну дапамогі Беларусі
- заклікала стварыць у партугальскім парлямэнце працоўную групу для дапамогі Беларусі
- прапанавала правесьці наступную Эўрапейскую раду па міжнародных адносінах, якая пройдзе 22 сакавіка, з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху Беларусі.
Прэмʼер-міністар Партугаліі падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай падкрэсьліў важнасьць мірнага пераходу ад рэжыму Лукашэнкі да дэмакратыі, а таксама падтрымкі для правядзеньня новых выбараў у Беларусі.