Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы раз затрымалі нэўроляга Руслана Бадамшына. Проста на працы


Руслан Бадамшын. Фота: Tut.by
Руслан Бадамшын. Фота: Tut.by

5 сакавіка на працоўным месцы затрымалі лекара РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі Руслана Бадамшына, якога ў студзені асудзілі на 15 сутак арышту. Пра гэта Tut.by паведаміла ягоная жонка Тацяна.

«Руслан патэлефанаваў і папярэдзіў, што яго выклікалі да начмэда і ня выключана, што прыйшлі па яго. Потым мне патэлефанаваў загадчык аддзяленьня і паведаміў, што мужа забралі, — расказала Тацяна Бадамшына.

Дзе цяпер яе муж і зь якой прычыны яго «забралі», Тацяна ня ведае.

У студзені Бадамшына затрымалі па дарозе з паліклінікі і асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Тады лекар хварэў на COVID-19, двое сутак ён правёў на Акрэсьціна, але пасьля суду яго адпусьцілі. Яму засталося адбыць яшчэ 13 сутак арышту.

Са жніўня 2020 году Руслана Бадамшына затрымлівалі тройчы. У суме ён правёў пад арыштам 34 дні.

Руслан Бадамшын — нэўроляг, у РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі ён працуе на пасадзе лекара функцыянальнай дыягностыкі, спэцыялізуецца на спадчынных і набытых нэўрамускульных захворваньнях, у тым ліку працуе з пацыентамі са сьпінальнай мышачнай атрафіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG