Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырак журналістцы Барысевіч і лекару Сарокіну, якіх судзяць закрыта, вынесуць у адкрытым рэжыме


Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч за кратамі.
Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч за кратамі.

У Менску працягваюць судзіць лекара шпіталя хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч. Вырак чакаецца ўжо сёньня.

Працэс ідзе за зачыненымі дзьвярыма.

Tut.by стала вядома, што прысуд абвесьцяць сёньня а 16:00 у адкрытым рэжыме. На яго агучваньне змогуць прыйсьці сваякі і калегі падсудных.

Суд у справе журналісткі парталу Tut.by Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна пачаўся ў Менску 19 лютага — амаль праз тры месяцы пасьля іх затрыманьня.

І Барысевіч, і Сарокіна вінавацяць у выдаваньні мэдычнай тайны Рамана Бандарэнкі, які загінуў ад рук невядомых. Крымінальную справу па факце яго сьмерці завялі амаль адначасова з пачаткам гэтага працэсу, яе падрабязнасьцяў не публікуюць. Вядома толькі, што сілавікоў сярод падазраваных у забойстве Бандарэнкі няма.

Працэс ідзе ў Доме правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі. Суд Маскоўскага раёну, у якім павінны былі судзіць Барысевіч і Сарокіна, занялі працэсам Віктара Бабарыкі.

У залю раніцай 19 лютага запусьцілі каля 30 чалавек (яна магла зьмясьціць каля 50. — РС) — удзельнікаў працэсу, родных абвінавачаных, некалькіх іхных калег, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Звонку засталося каля ста чалавек. Ня ўсіх, хто хацеў прысутнічаць у залі суду, пусьцілі нават у фае. Барысевіч і Сарокіна прывезьлі ў Дом правасудзьдзя ў кайданках, канвой завёў іх праз асобныя дзьверы.

Судзьдзя Бандарэнка пастанавіла зрабіць працэс закрытым ужо праз паўгадзіны пасьля яго пачатку. Прычынай стала ўсё тая ж мэдычная тайна пра стан Рамана Бандарэнкі неўзабаве пасьля інцыдэнту на «плошчы Перамен», якую, па вэрсіі абвінавачваньня, абнародавалі Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч. У залі засталіся толькі адвакаты, абвінавачаныя і судзьдзя з пракурорам і сакратаркай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG