Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова пасадзілі на 15 сутак


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

Яго выклікалі ў Партызанскі РУУС для складаньня ўжо трэцяга пратаколу паводле арт. 23.4 КаАП за адмову даваць падпіску аб невыдаваньні ў «справе Каардынацыйнай рады».

Але з РУУС ён ня выйшаў. Да суду яго зьмясьцілі ў ІЧУ на Акрэсьціна.

Пазьней прэс-служба Каардынацыйнай рады паведаміла, што Мікалай Казлоў дастаўлены ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцьця 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту

Рашэньне аб арышце вынес 18 лютага суд Партызанскага раёну Менска па выніках разгляду пратаколу, складзенага на падставе арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў). Судзьдзя Партызанскага раёну Менску Міхаіл Макарэвіч асудзіў палітыка за адмову даваць падпіску аб неразгалошваньні ў Сьледчым камітэце.

Старшыня АГП тройчы адмаўляўся даваць такую падпіску падчас допыту ў Сьледчым камітэце. Упершыню ў «справе Каардынацыйнай рады» старшыня АГП Мікалай Казлоў хадзіў у СК яшчэ ў канцы 2020 году. Тады ж ён упершыню адмовіўся даваць паказаньні і падпісваць дакумэнт аб неразгалошваньні.

Казлова запрашалі на допыт у СК яшчэ некалькі разоў з тым жа вынікам. 12 студзеня стала вядома, што за адмову даваць падпіску на яго склалі пратакол.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG