Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з ганаровых консулаў Беларусі ў Італіі падаў у адстаўку. Ён нязгоды з тым, што адбываецца пасьля выбараў


Міністэрства замежных спраў, Менск
Міністэрства замежных спраў, Менск

Антонія Саціле, ганаровы консул Беларусі ў Эміліі-Раманьі, падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на італьянскае выданьне Gazzetta di Reggio.

Яго рашэньне зьвязанае з вынікамі і падзеямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, на якіх Аляксандр Лукашэнка, паводле ЦВК, набраў больш за 80% галасоў. Па словах Саціле, яго падштурхнулі сысьці ў адстаўку рэпрэсіі супраць беларускага народа, які мірнымі маршамі пратэставаў супраць фальсыфікацыі выбараў.

«Мой выбар — гэта выбар сумленьня, таму што я цьвёрда веру ў тыя каштоўнасьці, якія прышчапілі мне бацькі і якія я перадаю сваім тром дзецям: гэта дэмакратыя, свабода, павага да правоў чалавека і ненасільле. У Беларусі больш за 27 тысяч чалавек былі затрыманыя і падвергліся запалохваньню, перасьледу і катаваньням», — кажа Антонія Саціле.

Ганаровы консул не зьяўляецца дзяржаўным служачым Рэспублікі Беларусь і не атрымлівае ад Беларусі грашовай узнагароды за выкананьне сваіх функцый. МЗС можа даручыць ганароваму консулу выкананьне асобных консульскіх функцый. З годна з Консульскім статутам Беларусі, ганаровымі консуламі Беларусі могуць быць і замежныя грамадзяне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG