Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША будуць дамагацца абраньня ў Раду правоў чалавека ААН, адкуль яны самі выйшлі ў 2018 годзе


Жэнэва, паседжаньне Рады правоў чалавека ААН, архіўнае фота, 2018 год
Жэнэва, паседжаньне Рады правоў чалавека ААН, архіўнае фота, 2018 год

Злучаныя Штаты пакінулі гэты міжнародны орган у 2018 годзе пры прэзыдэнце Дональдзе Трампе, піша «Голас Амэрыкі».

ЗША будуць дамагацца абраньня ў Раду правоў чалавека ААН пазьней сёлета, заявіў у сераду дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

У сваім відэазвароце да сяброў Рады Блінкен заявіў, што адміністрацыя прэзыдэнта Джо Байдэна будзе працаваць, каб ліквідаваць тое, што ён назваў «непрапарцыйным акцэнтам» на саюзьніку ЗША Ізраілі ў дзейнасьці гэтага жэнэўскага форуму.

ЗША выйшлі з Рады пры прэзыдэнце Дональдзе Трампе ў чэрвені 2018 году, але ўрад Байдэна вярнуўся туды ў якасьці назіральніка ў лютым 2021 году.

«Я рады аб’явіць, што ЗША будуць дамагацца абраньня ў Раду правоў чалавека ААН на тэрмін з 2022 па 2024 год. Мы просім ўсе дзяржавы ААН падтрымаць нашу заяўку на вяртаньне ў гэты орган», — сказаў Блінкен.

Штогадовыя выбары трохгадовага складу Рады, якая складаецца з 47 сяброў, павінны прайсьці на Генэральнай Асамблеі ААН у кастрычніку. У цяперашні склад Рады ўваходзяць Вялікая Брытанія, Кітай і Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG