Падчас размовы журналіст спытаў, чым Ціханоўская хацела б займацца пасьля таго, як у Беларусі пройдуць свабодныя выбары.
«Я думаю, што пасьля такога калясальнага досьведу я змагу быць карыснай у пабудове новай дзяржавы разам зь беларусамі. Я бачу сваю працу ў галіне абароны правоў чалавека. Гэта мая здагадка, гэта тое, да чаго ў мяне ляжыць душа. Але калі хочаш насьмяшыць Бога — раскажы яму пра свае пляны», — сказала Ціханоўская.
У жніўні 2020 года, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, Гардон наведаў Менск і запісаў інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі дзён пасьля выбараў, калі сталі вядомыя факты катаваньняў і забойстваў сілавікамі ўдзельнікаў пратэсту, Дзьмітрый Гардон асудзіў Лукашэнку і падтрымаў пратэстоўцаў.