«Выканкам UEFA прыняў да ведама эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі і існуючыя абмежаваньні на паездкі ў краіну, якія могуць перашкодзіць некаторым камандам і службовым асобам удзельнічаць у фінале Лігі чэмпіёнаў UEFA па футзале 2020/21», — гаворыцца на сайце футбольнай асацыяцыі.
Тым часам, паводле адкрытых крыніц інфармацыі, ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 1930 чалавек. У Харватыі — 5420.
Шукаць альтэрнатыўнае месца для правядзеньня мерапрыемства камітэт нібыта вырашыў пасьля кансультацый зь Беларускай фэдэрацыяй футболу.
На фоне некаторага паляпшэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў Харватыі ўлады краіны з 15 лютага зьнялі некаторыя абмежаваньні на дзейнасьць фітнэс-клюбаў, трэнажорных залаў, курсаў замежных моў, дзіцячых сэкцый, а таксама казіно, букмэкерскіх кантор і клюбаў гульнявых аўтаматаў. Усім рэстаранам і кавярням дазволілі пачаць гандаль напоямі навынас.
У той жа час жыхары краіны мусяць насіць ахоўныя маскі ў транспарце і ва ўсіх закрытых памяшканьнях, а масавыя мерапрыемствы па-ранейшаму пад забаронай.