Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі, працягнулі хатні арышт


Сяргей Гардзіевіч (у цэнтры, архіўнае фота)
Сяргей Гардзіевіч (у цэнтры, архіўнае фота)

Карэспандэнта інтэрнэт-сайту «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»).

Пад хатнім арыштам у Драгічыне журналіст знаходзіцца з 25 сьнежня, і гэта тэрмін мусіў скончыцца 25 лютага. Аднак, як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, начальнік Драгічынскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту Вадзім Кашалюк вырашыў падоўжыць тэрмін папярэдняга сьледзтва да трох месяцаў (да 25 сакавіка) і пакінуць Гардзіевіча пад хатнім арыштам.

Сьледзтва тлумачыць гэта тым, што, знаходзячыся на волі, журналіст нібыта «можа схавацца ад органа крымінальнага перасьледу, зрабіць іншыя прадугледжаныя крымінальным законам грамадзка небясьпечныя дзеяньні».

Сяргей Гардзіевіч не дае паказаньняў і не прызнае сябе вінаватым у злачынстве, у якім яго абвінавачваюць. Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала карэспандэнта «Першага рэгіёну» палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG