«Я заклікаю ўсіх беларусаў рыхтавацца да гэтага дня ўжо зараз: мабілізаваць пратэставы дух, выбудоўваць бясьпечныя супольнасьці, плянаваць вяртаньне на вуліцы ўласных гарадоў. Бо адзіная сіла, здольная спыніць распродаж краіны, — гэта народ Беларусі», — заявіла яна.
Ціханоўская перасьцерагла, што Аляксандар Лукашэнка — галоўная пагроза незалежнасьці краіны:
«За апошнія месяцы Лукашэнка ня проста давёў Беларусь да страшнага крызісу, але і стаў галоўнай пагрозай незалежнасьці краіны. Мы ж бачым: ён спрабуе прадаць Беларусь па частках у абмен на крэдыты і падтрымку, каб утрымацца яшчэ некалькі месяцаў. Але вясна ўжо блізка».