Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя партыі рыхтуюцца да Дня Волі-2021. Заявак яшчэ не падавалі


Сьвяткаваньне Дня Волі ў 2018 годзе ў Менску.
Сьвяткаваньне Дня Волі ў 2018 годзе ў Менску.

Арганізацыі і асобы, зацікаўленыя ў сьвяткаваньні 25 сакавіка, сустракаліся на мінулым тыдні.

«Цяпер ідзе абмеркаваньне па фармаце і па магчымым удзеле. Справы рухаюцца цяжка, але не выключаю, што ўсё можа атрымацца», — сказаў «Нашай Ніве» лідэр БСДП Ігар Барысаў.

У сваю чаргу, Рыгор Кастусёў ад імя грамадзкай арганізацыі БНФ «Адраджэньне» пачаў перамовы з уладамі для правядзеньня акцыі. У адпаведнасьці з новымі правіламі, перад тым як падаць заяву ў Менгарвыканкам, трэба заключыць дамовы з хуткай дапамогай, камунальнымі службамі і міліцыяй.

«З хуткай дамова ўжо існуе. Спадзяёмся, што хутка будуць і дзьве астатнія», — сказаў Рыгор Кастусёў.

Калі БНФ «Адраджэньне» справіцца з гэтым этапам, тады ўжо і будзе разглядацца пытаньне, хто яшчэ падпішацца пад заяўкай у Менскі гарвыканкам.

Рыгор Кастусёў кажа, што пакуль рана гаварыць пра тое, дзе можа прайсьці сьвяткаваньне. У 2018 годзе, на стагодзьдзе БНР, сьвяткаваньне прайшло ля Опэрнага тэатру ў Менску, у 2019 — у Горадні і ў Менску, у 2020 годзе праз пандэмію каранавірусу Дзень Волі не адзначаўся вулічнымі акцыямі.

Цяпер многія апазыцыйныя актывісты застаюцца ў турмах, іншыя ў вымушанай эміграцыі ў выніку разгортваньня рэпрэсій супраць удзельнікаў выбарчай кампаніі і масавых пратэстаў пасьля сфальшаваных вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG