Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон пацьвердзіў намер ЗША абнавіць адносіны з NATO


Лойд Остын
Лойд Остын

Міністар абароны ЗША Лойд Остын пацьвердзіў намер адміністрацыі Джо Байдэна ажывіць адносіны ЗША і NATO і запэўніў саюзьнікаў у нязьменнай прыхільнасьці ЗША калектыўнай абароне.

Осьцін упершыню ў якасьці кіраўніка амэрыканскага ваеннага ведамства прыняў удзел у віртуальнай нарадзе краін NATO на ўзроўні міністраў.

«Міністар Остын назваў NATO асновай трывалай трансатлянтычнай бясьпекі і заявіў, што альянс служыць апорай нашых агульных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, свабоды асобы і вяршэнства закона», — гаворыцца ў заяве Пэнтагона.

«Міністар Остын падкрэсьліў, што самай важнай задачай NATO зьяўляецца абарона насельніцтва і тэрыторыі нашых краін з дапамогай надзейнага стрымліваньня і магутнай абароны», — гаворыцца далей у заяве.

Пэнтагон не апублікаваў тэкст прамовы Остына, але паведаміў, што міністар назваў шматлікія пагрозы і выклікі, зь якімі сутыкнуўся альянс, уключаючы дэстабілізуючы паводзіны Расеі, уздым Кітая, тэрарызм, а таксама глябальныя выклікі, такія як COVID-19 і зьмяненьне клімату.

Раней у артыкуле, апублікаваным у газэце Washington Post, Остын сказаў, што ЗША ня маюць намеру выводзіць свае сілы з Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG