Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адлічаныя студэнты пачалі флэшмоб салідарнасьці з палітвязьнямі: стрыгуцца налыса. ВІДЭА


Студэнты выйшлі на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі зьняволенымі. Студзень 2021 году.
Студэнты выйшлі на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі зьняволенымі. Студзень 2021 году.

Да акцыі далучыліся былыя студэнты трох ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, БДТУ, БДУІР і Горадзенскага ўнівэрсытэту.

Аб'яднаньне страйкамаў 15 унівэрсытэтаў @Studenty2020 запусьціла флэшмоб у падтрымку палітвязьняў, натхніўшыся ўчынкам музыкі Арцёма Лук’яненкі з Naviband, які ў канцы сьнежня пагаліў галаву на знак салідарнасьці з палітвязьнямі.

Яны заклікаюць далучацца да флэшмобу пад хэштэгам #свабодустудэнцтву, дзяліцца гісторыямі палітвязьняў — студэнтаў, студэнтак і выкладчыкаў у сацыяльных сетках, а таксама падпісваць паручальніцтвы за студэнтаў-палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG