Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле падлікаў праваабаронцаў, 12 лютага ў Менску пакаралі за пратэсты 40 чалавек


Суд над журналісткай Tut.by Надзеяй Калінінай. Менск, 12 лютага
Суд над журналісткай Tut.by Надзеяй Калінінай. Менск, 12 лютага

Выракі аб арышце на тэрмін ад 5 да 20 сутак вынесеныя ў дачыненьні да 35 чалавек, сем аштрафаваныя.

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна», 12 лютага ў Менску прайшлі суды не менш чым над 42 грамадзянамі ў сувязі з акцыямі пратэсту і распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Найбольш часта выкарысталі артыкул КаАП – 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Таксама абвінавачваньні вылучаліся па арт. 22.9 (парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі), 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў) і 17.1 (дробнае хуліганства).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG