«За навізну мэтафарычнага асваеньня духоўнага сьвету, спалучэньне традыцый нацыянальнай паэтыкі з мадэрнісцкімі вобразна-выяўленчымі мастацкімі формамі», — так агучыў матывацыю журы страшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў і галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч.
Сёньня таксама ўручылі прэмію часопісу «Дзяслоў» «Залаты апостраф» у трох намінацыях. «Залаты апостраф» за прозу ў 2020 годзе атрымаў Сяргей Рублеўскі, за паэзію — Міхал Бараноўскі, за дэбют — Кася Іофе.