Лінкі ўнівэрсальнага доступу

️Музыку, якога затрымалі ў Менску падчас «Усебеларускага сходу», арыштавалі на 20 дзён


Суд Цэнтральнага раёну Менску.
Суд Цэнтральнага раёну Менску.

12 лютага судзьдзя Дзьмітрый Карсюк арыштаваў на 20 сутак затрыманага ўчора ў падземным пераходзе каля станцыі  мэтро «Няміга» ў Менску музыку Андрэя Драгуна.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

36-гадовы Андрэй Драгун граў на гітары і сьпяваў песьні. Міліцыянты з Цэнтральнага РУУС затрымалі яго і склалі два пратаколы: па ч. 1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне).

Музыка віны не прызнаў па ніводным пратаколе. Судзьдзя ж Дзьмітрый Карсюк прызнаў Андрэя Драгуна вінаватым па абодвух пратаколах і асудзіў на 20 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG